Старшыня абласнога суда адмовіў Аляксандры Васілевіч у задавальненні скаргі
Старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі АГП Аляксандра Васілевіч атрымала адмоўнае рашэнне старшыні Гродзенскага абласнога суду на сваю скаргу. Васілевіч працягвае аспрэчваць штраф, вынесены Свіслацкім раённым судом 16 снежня 2014 года. Тады суддзя Аляксандр Шылін па абвінавачанні ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – Дні памяці паўстанцаў 1863 года – асудзіў яе да 25 базавых велічынь штрафу. Касацыйная скарга на гэтую пастанову, якую разглядаў Гродзенскі абласны суд 20 студзеня 2015 года, не дала для грамадска-палітычнай актывісткі жаданага выніку. І вось цяпер старшыня абласнога суда Аляксандр Корзун палічыў рашэнне папярэдніх судоў законным.
Аляксандра Васілевіч лічыць такое рашэнне палітычна матываваным і неадпаведным дзейснаму заканадаўству, яна мае намер далей аспрэчваць пастанову суда.