viasna on patreon

У Быхаве да адзначэння дня нараджэння Леніна прыцягнулі дзяцей

2015 2015-04-24T09:43:47+0300 2015-04-24T09:43:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/byhau-dzeci.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Быхаве адзначылі 145 гадавіну з дня нараджэння “кіраўніка сусветнага пралетарыята” Уладзіміра Леніна правядзеннем урачыстага мітынга. Як паведамляе інтэрнэт-сайт раённай газеты “Маяк Прыдняпроўя”, у ганаровым мітынгу каля яго помніка прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай выканаўчай улады, працоўных калектываў, ветэраны і моладзь.

На размешчаных на сайце “Маяка Прыдняпроўя” фотаздымках добра бачна, што ў праводзімым быхаўскімі камуністамі мерапрыемстве па ўшанаванню свайго правадыра прынялі і дзеці – піянеры, якія стаялі ў ганаровай варце каля помніка Леніну.

Міжволі ўзнікае пытанне, хто адаў загад па прыцягненню да ўдзелу ў партыйным мерапрыемстве ў працоўны дзень быхаўскіх школьнікаў, і наколькі гэта стасуецца з палажэннем Закона “Аб адукацыі” РБ “У арганiзацыях сiстэмы адукацыi (далей — установы адукацыi) не дапускаюцца стварэнне i дзейнасць палiтычных партый, iншых грамадскiх аб’яднанняў, якiя праследуюць палiтычныя мэты, а таксама стварэнне i ананiмная або iншая дзейнасць рэлiгiйных арганiзацый, якая супярэчыць заканадаўству”.

Магчыма, у Быхаўскім раёне па-ранейшаму лічаць, што камуністычная партыя з’яўляецца “кіруючай і напраўляючай” у Рэспубліцы Беларусь, і таму яе прадстаўнікам дазволена выкарыстоўваць дзяцей у правядзенні палітычных партыйных мерапрыемстваў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства