viasna on patreon

Гродна: адміністрацыйны працэс па справе журналістаў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча працянецца 22 красавіка

2015 2015-04-15T16:24:06+0300 2015-04-17T11:05:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kirkevich_dzianisau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гродзенскія журналісты-фрылансеры Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч

Гродзенскія журналісты-фрылансеры Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч

У Гродне 15 красавіка пачаўся адміністрацыйны працэс супраць журналістаў-фрылансераў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча. Абодвух паводле міліцэйскага пратаколу вінавацяць у незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі паводле

артыкулу 22.9, частка 2 КаАП РБ. Справа датычаць матэрыялу, які быў паказаны праз тэлеканал Белсат у пачатку сакавіка, а сюжэт датычыў адкрыцця выставы слуцкіх паясоў у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі.

Вядзе працэс суддзя Алена Пятрова, сумна вядомая ў грамадскім і журналісцкім асяродках сваімі ранейшымі карнымі прысудамі па “палітычных” адміністрацыйных справах. На пачатку працэсу суддзя Пятрова чарговы раз выявіла сваё грэблівае стаўленне да беларускай мовы, калі Алесь Кіркевіч назваў адрас свайго пражывання па вуліцы 17 верасня: “Верасня – это что?” – перапытала суддзя. Пасля гэтага Пятрова не задаволіла адзінае хадайніцтва Кіркевіча, які прасіў, каб яго сведчанні запісваліся ў пратакол судовага паседжання ў арыгінале – па-беларуску. Суддзя заявіла літаральна наступнае: “У нас двойной язык, у нас делопроизводство ведётся на русском языке, поэтому мы обязаны вести по-русски”. Тым самым яна незаконна надзяліла сакратара судовага паседжання функцыямі перакладчыка. Увогуле ў прысутных журналістаў склалася ўражанне, што суддзя не рыхтавалася да паседжання – разгляд справы пачаўся са спазненнем ад прызначанага часу, суддзя не ведала, што ў будынку суда знаходзіцца выкліканая сведка. Урэшце пасля апытання Дзянісава і Кіркевіча, а таксама адзінай сведкі – старэйшай супрацоўніцы музея гісторыі рэлігіі Галіны Хамко – разгляд справы перанесены на 22-га красавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства