viasna on patreon

Бабруйск: апытанку на тэму карупцыі прыбралі з сайту гарвыканкама

2015 2015-04-15T16:17:06+0300 2015-04-15T16:17:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chynounikkk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэадактары сайта гарвыканкама цалкам прыбралі апытанку, у якой цікавіліся ў бабруйчан у чым, па іх меркаванні, прычыны карупцыі ў грамадстве. Да "знікнення" ў апытанцы, якая была размешчана з заклікам "Нам важна даведацца пра Ваша меркаванне!", паспелі ўзяць удзел каля 90 чытачоў сайту. Напэўна, гэтай лічбы рэдакцыі bobruisk.by дастакова, каб зрабіць нейкія высновы.

Нагадаем, найбольш галасоў у апытанцы атрымаў варыянт "недастакова строгі кантроль за дзеяннямі чыноўнікаў, іх прыбыткамі і выдаткамі". На другім месцы апынулася версія "магчымасць прыняцця аднаасобнага рашэння службовымі асобамі, свабода прыняцця рашэнняў".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства