viasna on patreon

Брэст: актывістку руху “Маладая Беларусь” Наталлю Папкову выклікаюць у КДБ

2015 2015-04-15T08:55:04+0300 2015-04-15T08:55:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/papkova-natallia-brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля Папкова

Наталля Папкова

Як паведаміла прадстаўніца моладзевай арганізацыі, па пошце ёй была дасланая позва, падпісаная супрацоўнікам КДБ Дзянісам Сямёнавым. З позвы вынікае, што 15 красавіка ў 14.00 Папкова абавязана з’явіцца ва ўпраўленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Брэсцкай вобласці для размовы ў рамках закона “Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці”.

Сама Наталля Папкова пакуль не можа дакладна патлумачыць, чаму ёю зацікавіліся спецслужбы, але не выключае, што гэта можа быць звязана з дзейнасцю руху “Маладая Беларусь” і спробай аказаць ціск на апазіцыйныя структуру напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

У апошнія гады Наталля Папкова займалася актыўнай грамадска-палітычнай дзейнасцю, вылучала сваю кандыдатуру на выбарах дэпутатаў Брэсцкага гарадскога савета (але не была зарэгістраваная), брала ўдзел у выбарчых кампаніях у якасці назіральніка, а таксама ў разнастайных акцыях. Падчас апошняй з іх – сёлета напярэдадні Дня Волі – Наталля разам з калегамі па “Маладой Беларусі” раздавала ў цэнтры Брэста бел-чырвона-белыя стужкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства