viasna on patreon

Баранавічы: грамадскія актывісты павіншавалі Статкевіча-старэйшага з Вялікаднем

2015 2015-04-12T23:18:28+0300 2015-04-12T23:18:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sratkevich-backa-vialikdzen.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкія актывісты Віктар Сырыца, Уладзімір Гундар, Мікалай Антановіч наведалі Статкевіча Віктара Паўлавіча і павіншавалі яго з Вялікаднем. Размаўлял пра будучыя прэзідэнцкія выбары 2015 года, рост коштаў, падзеі ва Украіне. Але найбольш абмяркоўвалі заяву Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend і Праваабарончага цэнтра “Вясна”, якаябыланакіравана ў Дэпартамент выканання пакаранняў, адміністрацыю Шклоўскай папраўчай калоніі №17, а таксама ў Прадстаўніцтвы ААН і Еўрапейскага Саюза ў Беларусі адносна ўзмацніўшагася ціску на Мікалая Статкевіча.

– З розных крыніц інфармацыі, але найперш з інтэрнэту, Віктар Паўлавіч ведае, што адбываецца з сынам у Шклоўскай папраўчай калоніі. Статкевіч-старэйшы ў курсе спраў, што Мікалай адмаўляецца пісаць прашэнне аб памілаванні, што пазбаўлены чарговай харчовай перадачы, што яму забароненыя кароткатэрміновае і доўгатэрміновае спатканне са сваякамі. Віктар Паўлавіч вельмі перажывае, што сын быў змешчаны на трое сутак у штрафны ізалятар, а 3 красавіка – на два месяцы ў памяшканне камернага тыпу. Натуральна, што Статкевіч-старэйшы вельмі хвалюецца за лёс Мікалая і жадае найхутчэй яго ўбачыць. Вось чаму мы пажадалі Віктару Паўлавічу моцнага здароўя і надзеі, што ўсе беды і выпрабаванні яго мужны сын не толькі вытрымае з гонарам, але і паспяхова пераадолее, як гэта ўжо было не раз ў яго жыцці, – распавёў Віктар Сырыца.

Мікалай Віктаравіч Статкевіч, экс-кандыдат у прэзідэнты, асуджаны на 6 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачванні ў арганізацыі «масавых беспарадкаў» у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Сваёй віны не прызнаў. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Мікалая Статкевіча вязнем сумлення.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства