Мінскі абласны суд лічыць забарону пікету да Дня правоў чалавека законнай
https://spring96.org/be/news/76559
2015
2015-04-05T20:47:02+0300
2015-04-05T20:47:02+0300
2015-04-05T20:47:02+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/svab-shodau.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Касацыйная скарга салігорскага праваабаронцы Леаніда Мархоткі на забарону пікета да Дня правоў чалавека не была задаволена Мінскім абласным судом.
Судовая калегія пад кіраўніцтвам суддзі Ляўковіча А. М. не выявіла парушэнняў заканадаўства, якія з’яўляліся б падставай для задволення скаргі салігорскага праваабаронцы. Спадар Мархотка лічыць, што рашэнне суда супярэчаць ратыфікаванаму нашай краінай Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама духу і сутнасці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Па словах праваабаронцы, усе эфектыўныя ўнутраныя сродкі абароны сваіх правоў ім былі выкарыстаны, і цяпер адстойваць права на мірныя сходы ён збіраецца ў Камітэце ААН па правах чалавека.