Магілёўская гарадская пракуратура прызнала парушэнне закону гарсаветам
Магілёўскі гарсавет парушае Закон “Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб”. Пра гэта паведаміў грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі, які атрымаў адказ праз тры месяцы з моманту свайго звароту. Факт парушэння закона прызнала і Магілёўская гарадская пракратура.
- Дэпутаты пераслалі мой зварот у іншую арганізацыю, аднак не ўведамілі мяне пра гэта. Той зварот пайшоў у ЖРЭУ, якое зацягнула з адказам. Вось там некага і пакаралі, аднак гарсавет усё адно застаўся непакараным, - кажа Аляксей Паўлоўскі.
Грамадскі актывіст адзначае, што з гэтай нагоды будзе пісаць чарговую скаргу ў пракуратуру, каб народныя абраннікі выконвалі законы і не зацягвалі з адказамі.
Нагадаем, што Аляксей Паўлоўскі накіроўваў напярэдадні Новага года калектыўны зварот да магілёўскіх дэпутатаў з просьбай замяніць прыпынкавы павільён на прыпынку грамадскага транспарту ў адным з мікрараёнаў гораду. У адказе паведамляецца, што працы па замене павільёна мусяць адбыцца да 15 красавіка бягучага года.