viasna on patreon

Тамара Сялюн: Практыка нявыдачы цела пакаранага смерцю для пахавання павінна быць спыненая

2015 2015-04-03T14:56:14+0300 2015-04-03T15:06:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sialiun_vystava_balaj_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Сялюн на выставе "Вышэйшая мера".

Тамара Сялюн на выставе "Вышэйшая мера".

Тамара Сялюн, маці растралянага ў красавіку 2014 года па прысуду суда Паўла Селюна, накіравала звароты да упаўнаважаных дзяржаўных органаў, якія маюць права звароту ў Канстытуцыйны суд з прапановай аб змене нарматыўных прававых актаў, якія тычацца нявыдачы цела пакаранага смерцю для пахавання і  таямніцы наконт месца пахавання. 

У сваіх зваротах да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Рэспублікі, Вярхоўнага суда і Савета міністраў Беларусі, Тамара Сялюн просіць ініцыяваць перад Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь пытанне аб неадпаведнасці артыкула 175 Крымінальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і практыкі яго прымянення, частцы 3 артыкула 25 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і артыкулу 7 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, ратыфікаванага Рэспублікай Беларусь.

Згодна з гэтым артыкулам (арт.175 Крымінальна-выканаўчага кодэкса) цела пакаранага смерцю для пахавання не выдаецца, аб месцы пахавання не паведамляецца.

Тамара Сялюн лічыць, што практыка, якая склалася ў Рэспубліцы Беларусь з прывядзеннем ў выкананне прысудаў да смяротнага пакарання і адмова судовых органаў паведаміць ёй пра дакладны час выканання прысуду і месца пахавання роднага сына, прычыніла і працягвае прычыняць душэўныя пакуты і псіхалагічны стрэс.

Абстаноўка поўнай сакрэтнасці ў дачыненні да пакарання смерцю і месцаў пахавання, адмова ў выдачы целаў расстраляных для пахавання, а роўным чынам накіраванне сваякам казённага спецадзення з адзнакай “ИМН” (выключная мера пакарання), раўнацэнныя па сваёй сутнасці запалохванню і пакаранню сем'яў.

Падобнае стаўленне дзяржавы ў адносінах да сям'і і сваякоў пакараных, на думку Тамары Сялюн, раскрывае парушэнне ч.3 артыкула 25 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, згодна з якой «ніхто не павінен падвяргацца катаванням, жорсткаму, бесчалавечнаму або зневажальнаму яго годнасць абыходжанню або пакаранню».

Раней Тамара Сялюн звярталася непасрэдна ў Канстытуцыйны суд, аднак нядаўна атрымала адказ, што яе зварот пакінуты без разгляду, паколькі для грамадзян устаноўлены толькі ўскосны доступ да канстытуцыйнага правасуддзя. Жанчыне было прапанавана звярнуцца да упаўнаважаных на тое суб’ектаў, чым яна і скарысталася.

Неадпаведнасць артыкула 175 Крымінальна-выканаўчага кодэкса артыкулу 7 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах неаднаразова адзначалася ў рашэннях Камітэта па правах чалавека ААН, якія прымаліся па скаргах беларускіх грамадзян. Так, у прыватнасці, у справах №886/1999 Бандарэнка супраць Беларусі, №887/1999 Ляшкевіч супраць Беларусі, №2120/2011 Любоў Кавалёва і Таццяна Казяр супраць Беларусі, Камітэт палічыў, што абстаноўка поўнай сакрэтнасці ў дачыненні да даты пакарання смерцю і месца пахавання і адмова ў выдачы цела для пахавання раўнацэнныя запалохванню ці пакаранню сем'яў, паколькі іх наўмысна пакідаюць у стане нявызначанасці і псіхічных пакут. Ва ўсіх пералічаных справах Камітэт абавязаў Рэспубліку Беларусь паведаміць сваякам пакараных месцы пахаванняў іх дзяцей і не дапускаць аналагічных парушэнняў у будучыні.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства