viasna on patreon

Як дзяржава зарабляе на свабодзе сходаў: у Баранавічах ЖКГ патрабуе за прыборку тэрыторыі пасля пікета каля мільёна рублёў (дакумент)

2015 2015-04-02T10:55:49+0300 2015-04-02T10:55:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baran-zkg-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавічскае ЖКГ

Баранавічскае ЖКГ

Баранавіцкая жыллёва-камунальная гаспадарка патрабуе за прыборку тэрыторыі пасля пікета амаль 1 млн. рублёў. Гэта вынікае з пісьмовай дамовы, якую заключыў прафсаюзны актывіст Рыгор Грык з кіраўніцтвам ЖКГ. У дамове паведамляецца, што кошт выкананай працы па прыборцы тэрыторыі (тры прыбіральнікіна 2 гадзіны працы) вызначаецца Падрадчыкам паводле прэйскуранта і складае 971 555 (дзевяцьсот семдзесят адна тысяча пяцьсот пяцьдзесят пяць рублёў).

– Сённяшнія кошты ад ЖКГ па прыборцы тэрыторыі амаль у 10 разоў большыя, чым раней. За што я павінен плаціць 1 мільён рублёў, калі ў вызначаным гарадской уладай месцы для масавых мерапрыемстваў зусім не ходзяць людзі і там няма смецця? А яшчэ больш трэба заплаціць міліцыі і дактарам за абслугоўванне пікета. Я працую рабочым у гандлёвай краме і зарабляю ў месяц 2 мільёны рублёў, якія, адпаведна дамовам, трэба аддаць гарадскім структурам за абслугоўванне майго пікета. А за што жыць? – каментуе Рыгор Грык.

Грамадскі актывіст упэўнены, што такімі коштамі гарадская ўлада імкнецца перашкодзіць у правядзенні грамадзянскіх акцый і абмежаваць грамадска-палітычную актыўнасць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства