У час, калі Міністэрства юстыцыі рыхтуе ліквідацыю “Вясны”, 8 сяброў Праваабарончага цэнтру бяруць удзел у назіраньні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Азербайджане.
Працуючы ў асобнай міжнароднай місіі пад кіраўніцтвам АБСЕ ў Азербайджане, беларускія назіральнікі інсьпектавалі працу ўчастковых камісій і назіралі за падлікам галасоў у акруговых выбарчых камісіях. Праца праходзіла ў розных рэгіёнах Азебрайджану – ад Баку да мяжы з Іранам. “Беларускі вопыт”, якія атрымалі вясноўцы на прэзідэнцкіх і мясцовых выбарах вельмі прыдаўся ў Азербайджане.
Былі зафіксаваныя дзясяткі грубейшых парушэньняў выбарчага заканадаўства. Пры сумесным абмеркаваньні выбарчы працэс у Азербайджане атрымаў лаканічную характарыстыку – “цырк”. Гэтыя выбары не былі ні свабоднымі, ні празрыстымі. Старшыні акруговых і ўчастковых камісій часта на вачах зьбівалі сяброў камісій ад апазіцыйных партыяў і здавалі іх паліцыі. А бюлетэні з адзнакамі за І. Аліева за межамі выбарчага ўчастку назіральнкі знаходзілі мяхамі. Набыты вопыт назіраньня прыдасца беларускім праваабаронцам на Радзіме, дзе фальшуюць не менш.
Алесь Бяляцкі