viasna on patreon

Фільм «Сэрца льва» ў Міжнародны дзень супраць расізму

2015 2015-03-19T10:03:06+0300 2015-03-19T10:03:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kinopokaz_serdce_lva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 сакавіка ў 19.00 у Міжнародны дзень супраць расізму запрашаем на кінапаказ фільма "Сэрца льва".

Ці магчыма быць расістам і паважаць іншых адначасова? Што можа пахіснуць тваю веру? І што мацней: ідэалогія ці каханне?

Ты звыкся жыць па сваіх правілах і згодна сваім ідэалам. Здаецца, што жыццёвы шлях вызначаны і усё стабільна. Аднак, здараецца сітуацыя, вынік якой пераўзыходзіць усе чаканні. Ты вагаешся і не ведаеш, як паступіць: заставацца верным сабе ці ламаць стэрэатыпы і прымаць усе разнастайнасці існуючага свету?

Маладыя праваабаронцы запрашаюць паглядзець фільм "Сэрца льва" і падыскутаваць на тэму расізму і спосабаў супрацьстаяння яму ў сучасным свеце.

Дата і час: 21 сакавіка ў 19.00

Месца правядзення: МАЦ "Фіальта", г. Мінск, вул. Мяснікова, 35

Кінапаказ праходзіць у рамках агульнаеўрапейскага Тыдня супраць расізму (14-22 сакавіка) у Беларусі.

 Даведка:

*Еўрапейская сетка супраць нацыяналізму, расізму, фашызму і падтрымкі мігрантаў і бежанцаў UNITED арганізуе і каардынуе агульнаеўрапейскі Тыдзень супраць расізму. Больш за 100 000 чалавек далучаецца да кампаніі актыўнымі дзеяннямі для прасоўвання талерантнасці, захоўвання роўнасці правоў і шанавання разнастайнасці ў Еўропе.

21 cакавіка абвешчаны ААН Міжнародным днём барацьбы з расізмам.

Беларусь далучаецца да міжнародных акцый другі год запар.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства