viasna on patreon

Баранавічы: забаронены пікет супраць запалохвання прадпрымальнікаў

2015 2015-03-18T20:14:25+0300 2015-03-18T20:14:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/barysau-pradprymalniki-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адмова даслана за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Дзмітрыя Касцюкевіча. Прычынай адмовы паслужыла тое, што ў заяўцы не ўказана, ці будуць выкарыстаны транспартныя сродкі. Таксама не ўказаны канкрэтныя меры па забяспячэнні грамадскага парадку, медыцынскаму абслугоўванню і прыборцы тэрыторыі пасля масавага мерапрыемства.

Па словах аднаго з заяўнікаў, баранавіцкага прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса, дамовы з бальніцай, жыллёва-камунальнай гаспадаркай сапраўды не былі заключаны, з міліцыяй, паводле пастановы Саўміна № 207 павінен гарвыканкам дамаўляцца сам.

Мікалай Чарнавус адзначае, што, улічваючы малалікасць удзельнікаў пікету - 5 чалавек, заяўнікі далі пісьмовае абавязацельства, што возьмуць з сабой медыцынскую аптэчку, а таксама правядуць самастойна прыборку, калі будзе ў гэтым патрэба. Таму прычыны забароны акцыі прадпрымальнік лічыць надуманымі. Ён упэўнены, што калі б былі дамовы заключаныя, гарвыканкам прыдумаў нешта іншае. Пра гэта сведчыць той факт, што ўжо 6 гадоў на правядзенне масавых мерапрыемстваў дэмакратычнай супольнасцю ў Баранавічах мясцовыя чыноўнікі налажылі табу.

Мікалай Чарнавус планаваў 21 сакавіка правесці пікет супраць запалохвання прадпрымальнікаў і канфіскацыі тавару па надуманых прычынах.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства