У Баранавічах прадпрымальнікамі пададзена заяўка на пікет
Лідэр баранавіцкіх прадпрымальнікаў Мікалай Чарнавус падаў заяву ў Баранавіцкі гарвыканкам на правядзенне пікета 21 сакавіка супраць застрашвання чыноўнікамі індывідуальных прадпрымальнікаў штрафамі і канфіскацыяй тавараў.
Мікалай Чарнавус упэўнены, што не ўсе жыхары горада Баранавічы ведаюць, чаму не працуе кааператыўны кірмаш з 1 сакавіка, а таксама ў чым сутнасць указа прэзідэнта № 222. Таму ён хоча праінфармаваць жыхароў горада і раёна аб прычынах нявыхаду на работу прадпрымальнікаў мясцовага кааператыўнага рынку, а таксама аб тым, што дзяржаўныя чыноўнікі паграджаюць ім штрафамі і канфіскацыяй тавараў у выніку ўступлення ў сілу 1 сакавіка вышэйзгаданага ўказа прэзідэнта.
– Я хачу паведаміць людзям, чаму большасць ралетаў павільёнаў, гандлюючых аддзеннем, сёння зачынены. Лічу неабходным данесці да людзей, што штрафамі і канфіскацыяй можна, але нязначна павялічыць гарадскі бюджэт. А вось калі прадаўцы тавараў лёгкай прамысловасці на мясцовыя каапрынку зусім страцяць сваю працу, то найперш пацерпяць простыя грамадзяне, якія будуць вымушаны купляць тавары па завышаных коштах у дзяржаўных крамах, – паведаміў Мікалай Чарнавус.
Пікет, у якім запланаваны ўдзел 5-ці чалавек,плануецца правесці ў вызначаным месцовымі ўладамі месцы.