viasna on patreon

Карупцыйных праяваў у дзеяннях нясвіжскай міліцыі Следчы камітэт не выявіў

2015 2015-03-04T22:32:34+0300 2015-03-04T22:32:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vajceshuk-aliaks-baran.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Вайцешык

Аляксандр Вайцешык

Прававы інспектар РЭП з Баранавічаў Аляксандр Вайцешык атрымаў адказ з Нясвіжскага раённага аддзела Следчага камітэта за подпісам старэйшага лейтэнанта юстыцыі Алега Гурына. У лісце паведамляецца, што па яго заяве была праведзена праверка карупцыйных праяваў у дзеяннях супрацоўнікаў Нясвіжскага РАУС, па выніках якой заяўніку адмоўлена ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў сувязі з адсутнасцю грамадска небяспечнага дзеяння.

Прававы інспектар РЭП Вайцешык не згодны з такімі высновамі праверкі. Ён накіраваў заяву ў пракуратуру Нясвіжскага раёна , у якойпросіць праверыць законнасць і абгрунтаванасць рашэння Следчага камітэта.

Нагадаем, што грамадскі актывіст Аляксандр Вайцешык зусім нечакана трапіў на 2 дні за краты Нясвіжскага РАУС. Апынуўшыся 17 лістапада мінулага года ў пункце грамадскага харчавання, ён папрасіў выдаць яму кнігу скаргаў і заўваг, аднак буфетчыца і дырэктар установы адмовіліся гэта зрабіць. Гэтая кніга павінна выдавацца па-першаму патрабаванню кліента, таму Аляксандр Вайцешык выклікаў міліцыю. Паколькі ўсё паказвала, што прафсаюзны актывіст меў рацыю ў сваім патрабаванні, то капітан Радчанка стаў складаць пратакол, але нечакана яму нехта патэлефанаваў, і супрацоўнікі міліцыі адвезлі Аляксандра Вайцешыка ў Нясвіжскі РАУС. Там сітуацыя вакол кнігі скаргаў ужо кардынальна памянялася: прафсаюзнага актывіста абвінаваліці ў дробным хуліганстве па артыкулу 17.1 КаАП, нібыта ён нецэнзурна лаяўся падчас патрабавання. У сувязі з бесчалавечнымі ўмовамі ўтрымання ў ІЧУ Аляксандр Вайцешык накіраваў скаргу Генеральнаму пракурору.

– Генеральная пракуратура вельмі аперытыўна адрэагавала на тыя недахопы ў працы Нясвіжскага РАУС, якія я ўказаў у сваёй скарзе. Я думаў, што па яе даручэнні Следчы камітэт правядзе аб’ектыўную праверку і пакарае парушальнікаў закона. Цяпер я не ўпэўнены, што такая праверка была зроблена належным чынам, таму і звярнуўся да Нясвіжскага пракурора, – паведаміў А. Вайцешык.

Раней з аргументамі прафсаюзнага актывіста ўжо пагадзіўся Рэспубліканскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Дэпартамента фінансаў і тыла, які даручыў адрамантаваць камеры ў Нясвіжскім ІЧУ.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства