viasna on patreon

Магілёў: “недаабраахвотнае дармаедства” Аляксея Паўлоўскага

2015 2015-03-03T14:10:41+0300 2015-03-03T14:10:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paulouski_aliaksej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Паўлоўскі, актывіст незалежнага прафсаюза РЭП

Аляксей Паўлоўскі, актывіст незалежнага прафсаюза РЭП

Некалькі тыдняў назад грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі звяртаўся да кіраўніцтва будаўнічага трэста №12 з просьбай працаўладкаваць яго ў іх будаўнічую арганізацыю, бо ён заклапочаны ўвядзеннем падатку на дармаедаў і не мае сродкаў на тое, каб аплочваць яго.

-      Нягледзячы на тое, што я мог бы працаваць бясплатна, адміністрацыя трэста палічыла, што лепш са мной справаў не мець ніякіх. Гэта сведчыць у чарговы раз, што я з’яўляюся беспрацоўным па палітычных прыкметах. У сувязі з тым, што мне адказалі не на мове звароту, я ўжо падрыхтаваў скаргі ў Пракуратуру і адміністрацыю Ленінскага раёна Магілёва. Хачу, каб гэтыя арганізацыі абавязалі кіраўніцтва трэста не парушаць закон і паважаць грамадзян, - кажа Аляксей Паўлоўскі.

Паўлоўскі распавядае таксама пра кур’ёзны выпадак, які зафіксаваны ў пісьмовым адказе. – Кіраўніцтва трэста палічыла, што “муляр” – гэта маляр і адказала мне, што ім маляры не патрэбны. На самой жа справе на беларускай мове “муляр” па-руску азначае “каменшчык”. Яны не толькі законоў не ведаюць – у іх яшчэ і праблемы з разуменнем беларускай мовы, - кажа грамадскі актывіст.

Нагадаем, што Аляксей Паўлоўскі ўжо некалькі гадоў не можа знайсці сабе працу. Неаднаразова праз Магілёўскі гарадскі цэнтр занятасці насельніцтва ён атрымліваў накіраванні на працаўладкаванне ў будаўнічыя арганізацыі горада, аднак як толькі да іх прыходзіў, яму казалі, што ў яго паслугах ім няма патрэбы. Не бяруць яго на працу праз актыўную грамадзянскую пазіцыю па адстойванні правоў працоўных і кантроль за адпавяданнем тэхніцы бяспекі на будоўлі. Паўлоўскі вядомы ў горадзе шматлікімі гучнымі судовымі справамі. 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства