viasna on patreon

Анжаліку Борыс больш за дзве гадзіны дапытвалі следчыя

2015 2015-03-01T10:06:00+0300 2015-03-02T10:07:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/borys2010.jpg
Анжаліка Борыс

Анжаліка Борыс

Старшыню Галоўнай Рады непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Анжаліку Борыс больш за дзве гадзіны дапытвалі следчыя ў Гарадзенскім камітэце дзяржаўнага кантролю. Следчых цікавіла, на якія грошы існуе арганізацыя і якія кантакты прадстаўнікі польскай меншасьці маюць за мяжой.

Па словах Борыс улады спрабуюць абвінаваціць прадстаўнікоў Саюзу Палякаў у дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

- Дзесяць гадоў такіх пытанняў не было. І вось на дзясяты год мы маем пытанні. Рабілі запыт у Міністэрства юстыцыі, што мы дзейнічаем ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Галоўнае – гэта мая актыўнасць, мая дзейнасць і дзейнасць Саюзу палякаў у галіне асветы і культуры. І гэта паслужыла падствай для таго, каб узбудзіць справу, па якой праходзіць, паколькі ўжо звярналіся да Міністэрсва юстыцыі, то гэта даволі паважная справа. 

У Беларусі на дадзены момант дзейнічаюць два Саюзы Палякаў. Дзяржаўнай арганізацыяй кіруе Мечыслаў Лысы, а іншым саюзам, непрызнаным дзяржавай – Мечыслаў Яскевіч.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства