viasna on patreon

Баранавічы: дакументы на тавар правярае міліцыя, большасць прадпрымальнікаў спынілі працу

2015 2015-03-01T18:32:42+0300 2015-03-01T18:32:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baran-ip-neprac.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Амаль усе баранавіцкія прадпрымальні, якія працуюць на мясцовым каапрынку (вуліца Чарнышэўскага, 11) і прадаюць тавары лёгкай прамысловасці, спынілі 1 сакавіка сваю працу. Тыя нешматлікія, хто не праявіў працоўнай салідарнасці з удзельнікамі страйка і працаваў, гучна гаварылі, што вераць беларускаму тэлебачанню, па якому 28 лютага намеснік міністра эканомікі Дзмітры Круты і старшыня ГА “Беларускі саюз прадпрымальнікаў” Аляксандр Калінін заклікалі ІПэшнікаў працаваць і плаціць падаткі.

У сваю чаргу баранавіцкая міліцыя праяўляла пільнасць і актыўнасць, каб прадэманстраваць кантроль над склаўшайся сітуацыяй на каапрынку. Супрацоўнік ГАУС лейтэнант міліцыі Самсон праверыў працоўнае месца “В-152” у прысутнасці вялікай колькасці зацікаўленых індывідуальных прадпрымальнікаў. Ён запатрабаваў ад прадаўца гандлёвага месца неабходныя дакументы на выстаўлены тавар. Толькі праз 20 хвілін прадавец і гаспадыня гандлёвага месца прадставілі запатрабаваныя дакументы, але пасля таго, як міліцыянер выказаў намер выклікаць падатковую інспекцыю, гандлёвае месца было хутка зачынена.

Індувідуальны прадпрымальнік Мікалай Чарнавус лічыць, што праверка супрацоўнікам міліцыі 1 сакавіка насіла паказальны характар, і гарадскія ўлады пакуль не ідуць на радыкальныя меры, звязаныя з канфіскацыяй тавараў і накладаннем грашовых штрафаў, каб не абвастраць сітуацыю на мясцовым каапрынку.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства