viasna on patreon

Палітвязень Юрый Рубцоў пачаў атрымліваць газеты

2015 2015-02-26T23:09:34+0300 2015-02-26T23:09:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rubcou_jury.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітвязень Юры Рубцоў. Фота Радыё Свабода.

Палітвязень Юры Рубцоў. Фота Радыё Свабода.

Па словах Юрыя Рубцова, каб гэтага дамагчыся, спатрэбілася тэлефанаваць на пошту і пагражаць судовым разбіральніцтвам. Высветлілася, што газеты не даходзілі, бо застраваліся ў дзяжурнай частцы, адкуль яму іх не аддавалі.

-Магчыма, лічылі, што асуджаны Юрый Рубцоў і так занадта дзёрзкі і “не паддаецца перавыхаванню” з боку служачых спецкамендатуры. А калі будзе чытаць незалежныя газеты, то стане яшчэ горшым, -- жартуе палітзняволены.

26 лютага ён нарэшце атрымаў адразу дзве газеты: “Нашу ніву” і “Наша слова”.

Юрый Рубцоў адбывае пакаранне ў спецкамендатуры № 7 у в. Куплін Пружанскага раёна па абвінавачанні ў абразе суддзі падчас судовага працэсу за ўдзел у Чарнобыльскім ўляху ў майцы з надпісам: “Лукашэнка, сыходзь!” Пераслед грамадскага актывіста Юрыя Рубцова Amnesty International звязвае з парушэннямі свабоды сходаў у Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства