viasna on patreon

Гомель: Кастусь Жукоўскі трымае сухую галадоўку, напісаў шэраг скаргаў у міліцыю і судовыя інстанцыі

2015 2015-02-25T17:11:16+0300 2015-02-25T17:11:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zukoyski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Канстанцін Жукоўскі

Канстанцін Жукоўскі

Гомельскі грамадзянскі актывіст Кастусь Жукоўскі, які адбывае 10-сутачны арышт ў ІЧУ нібыта за дробнае хуліганства (брудную лаянку) працягвае сухую галадоўку. Сёння яго наведае адвакат.

Нагадаем, 20 лютага актывіст панёс скаргу ў аблвыканкам, там узнік канфлікт з міліцыянерам-ахоўнікам на вахце, у выніку Кастуся Жукоўскага абвінавацілі ў бруднай лаянцы. Суд пакараў яго арыштам тэрмінам на 10 сутак.

Як паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка, з ІЧУ затрыманы накіраваў шэраг скаргаў – ва УУС Гомельскага аблвыканкаму, абласны суд і калегію суддзяў.

У скарзе ва УУС, якому падпарадкоўваецца ІЧУ, Кастусь Жукоўскі звяртае ўвагу, што ў судовай пастанове, вынесенай ад імя Рэспублікі Беларусь, напісана «адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе арышту вылічаць з 20 лютага 2014 года». «Адміністрацыя ізалятара часовага ўтрымання УУС Гомельскага аблвыканкама прыняла мяне для адбыцця адміністрацыйнага арышту, палічыўшы гэта памылкай друку. Заяўляю, што адміністрацыя ІЧУ абавязана была вярнуць мяне разам з судовай пастановай ў суд для выпраўлення памылкі друку, у той час, як я да сённяшняга дня па ўказанай пастанове адбываю адміністрацыйнае спагнанне», - звяртае ўвагу затрыманы.

Ён просіць кіраўніцтва УУС правесці праверку, па выніку якой даць прававую ацэнку дзеянням адміністрацыі ІЧУ ў частцы прыняцця яго для адбыцця адміністрацыйнага арышту на падставе судовай пастановы, па якой скончыўся тэрмін для адбыцця адміністрацыйнага арышту.

Таксама Кастусь Жукоўскі накіраваў касацыйную скаргу ў Гомельскі абласны суд. Ён піша, што пастанову суду аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці лічыць незаконнай. Па-першае, суд разгледзеў адміністрацыйную справу ў закрытым пасяджэнні, адмовіў затрыманаму правесці судовы разгляд з удзелам публікі, журналістаў і іншых зацікаўленых бакоў. Другое: правёўшы закрытае судовае паседжанне, суд пазбавіў грамадскага актывіста права на падрыхтоўку сваёй абароны і на абарону з дапамогай свабодна абранага абаронцы (адваката). Трэцяе: пры разглядзе адміністрацыйнай справы суд адмовіў у заяўленым хадайніцтве аб вядзенні адміністрацыйнага працэсу на адной з дзяржаўных моваў РБ, а менавіта – на беларускай, што з'яўляецца прамым парушэннем ПВК (Працэсуальна-выканаўчага кодэксу).

Таксама ў касацыйнай скарзе заяўнік указвае на тое, што суд так спяшаўся прызнаць яго вінаватым у правапарушэнні, што ў судовай пастанове напісаў «адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе арышту вылічаць з 20.02.2014», што наўпрост сведчыць аб незаконнасці вынесенай судом пастановы.

Ён просіць адмяніць пастанову суду Цэнтральнага раёну.

Калегію суддзяў Кастусь Жукоўскі просіць праверыць кваліфікацыю суддзі суду Цэнтральнага раёна Гомеля Осіпавай.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства