viasna on patreon

Ігара Аліневіча перавялі ў іншы атрад

2015 2015-02-25T09:25:48+0300 2015-02-25T09:25:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/alinevich-10.jpg

Пагаршэнне – такую тэндэнцыю ў становішчы палітычных вязняў заўважаюць іх родныя і блізкія. Улады імкнуцца стварыць вакол палітычных вязняў інфармацыйную блакаду. Так, паводле Валянціны Аліневіч, яе сын, Ігар Аліневіч, у час кароткай сустрэчы з бацькамі ў калоніі „Віцьба-3″ расказаў, што яму не даходзяць лісты і газеты. Але хлопец трымаецца добра:

- Настрой у яго заўжды добры, калі нас бачыць, і ў нас тады таксама. Затое пасля сустрэчы робіцца сумна, што такія людзі, як ён, знаходзяцца за кратамі. Яго перавялі ў новы атрад. Там новыя людзі. Усё больш былыя чыноўнікі, пракурорскія, міліцэйскія работнікі, былыя суддзі – вось такія людзі. Ігару не вельмі падабаецца. Ён аддае перавагу простым людзям, у якіх душы здаровыя.

 

Ігара Аліневіча арыштавалі ў лістападзе 2010 году, пазней асудзілі на 8 гадоў зняволення за злоснае хуліганства і пашкоджанне маёмасці. Праваабаронцы адзначаюць, што суд над Ігарам Аліневічам адбываўся з шэрагам парушэнняў, і таму яго нельга лічыць законна асуджаным.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства