У Брэсце прайшла акцыя салідарнасці з палітычнымі зняволенымі
https://spring96.org/be/news/75640
2015
2015-02-17T00:29:48+0300
2015-02-17T00:29:48+0300
2015-02-17T00:29:48+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/brest-salid-palitv.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Падчас гэтай акцыі, якая традыцыйна адбываецца ў шаснаццаты дзень кожнага месяца, былі распаўсюджаны адмысловыя інфармацыйныя ўлёткі: гэтым разам яны з’явіліся ў паштовых скрынях жыхароў мікрараёнаў Вулька і Паўднёвы.
Мясцовыя актывісты 16 лютага паспелі распаўсюдзіць 1000 асобнікаў улётак, дзе была змешчана інфармацыя пра лёс Мікалая Статкевіча, Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча і іншых асоб, якіх праваабаронцы і міжнародная супольнасць лічаць палітычнымі зняволенымі.