viasna on patreon

Памежнікі суду не падведамасныя

2015 2015-02-16T14:10:10+0300 2015-02-16T14:10:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vasil_paliakou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні АГП  Васіль Палякоў

Намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў

Суддзя Ленінскага раёну Мінска Ірэна Бролішсадмовіла намесніку старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Васілю Палякову ва ўзбуджэнні справы супраць памежнага камітэту, супрацоўнікі якога цягам апошняга часу некалькі разоў здымалі палітыка на дзяржаўнай мяжы з цягнікоў і ладзілі асабістыя дагляды. Адмову ў правасуддзі намеснік старшыні АГП абскардзіў у судовай калегіі па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда.

Раённы суддзя лічыць, што грамадзянскія справы аб прымяненні на дзяржаўнай мяжы дыскрымінацыі па палітычных матывах наогул не падведамасны судам. Суддзя Ірэна Бролішс таксама палічыла, што перад тым як звярнуцца ў суд Васіль Палякоў павінен быў атрымаць адказ непасрэдна ад старшыні памежнага камітэту, у той час як у суд палітык прадставіў адказ начальніка ўправы памежнага кантролю.

"У скарзе я настойваў аб прымяненні на дзяржаўнай мяжы ярка выяўленай дыскрымінацыі па палітычных матывах, менавіта па-гэтаму суду напэўна было прасцей наогул адмовіць ва ўзбуджэнні справы, чым разбірацца, існуюць ці не на мяжы так званыя спісы “па даручэнні праваахоўных органаў”. Хіба гэта мая праблема, што адказаў не старшыня памежнага камітэту, а начальнік управы? У суда няма падстаў лічыць, што я не выканаў дасудовы парадак", - патлумачыў палітык.

Напамятаем, Васіль Палякоў звяртаўся да кіраўніцтва памежнага камітэту – прасіў патлумачыць прычыны і падставы ўнясення яго асабістых дадзеных у так званыя “спісы па даручэнню праваахоўных органаў”. З атрыманага адказу стала вядома, што гэтыя звесткі адносяцца да інфармацыі абмежаванага распаўсюджвання ў адпаведнасці з законам аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі.

Васіль Палякоў мае намер прайсці ўсе ўнутраныя сродкі прававой абароны, пасля чаго вынесці гэты вердыкт беларускай судовай сістэмы на разгляд у Камітэт ААН па правах чалавека.

Гомельская Вясна

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства