viasna on patreon

У ноч з 13 на 14 кастрыніка ў Лідзе невядомыя апаганілі помнік ахвярам Халакосту

2003 2003-10-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"Гэты помнік на месцы пахаваньня некалькіх дзясяткаў яўрэяў, растраляных падчас вайны, быў усталяваны ўсяго паўтары месяцы таму і вось быў апаганены", -- паведаміў Reuters віцэ-прэзідэнт грамадскіх яўрэйскіх арганізацыяў у Беларусі Якаў Басін. Прадстаўнік МУС у Лідзе сказаў, што па факце апаганьваньня помніка ўзбуджаная крымінальная справа. “Мне цяжка гаварыць, якія дзеяньні прадпрымаюцца ўладамі, але я магу сказаць, што за апошнія пятнаццаць гадоў ніхто з вандалаў не быў знойдзены”, – заявіў Якаў Басін.

Яўрэйская супольнасьць занепакоеная частымі выпадкамі апаганьваньня помнікаў і закрыцьцём Міжнароднага гуманітарнага інстытуту, які фінансаваўся яўрэйскімі арганізацыямі.

newsinfo.ru

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства