viasna on patreon

Магілёўскі журналіст працягвае дабівацца акрэдытацыі ў Магілёўскім абласным Савеце дэпутатаў

2015 2015-02-13T17:45:22+0300 2015-02-14T09:50:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lapcevich-uladzimir-magileu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналіст БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч

Журналіст БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч

Чарговы зварот Уладзімір Лапцэвіч накіраваў на адрас старшыні мясцовага аблсавета Анатоля Ісачанкі. У сваім звароце карэспандэнт БелаПАН просіць пазначыць канкрэтны пункт канкрэтнага нарматыўнага альбо заканадаўчага акта, згодна з якім журналіст СМІ абавязваецца падаць заяўку на прысутнасць на адкрытых пасяджэннях сесій Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.

Акрамя таго Уладзімір Лапцэвіч просіць указаць тэрміны падачы падобнай заяўкі, яе форму, а таксама службоваю асобу, якая ўпаўнаважана прыняць падобную заяўку.

-         Падчас судовага працэсу 21 студзеня 2015 года ў судзе Ленінскага раёна Магілёва, з нагоды маёй скаргі на дзеянні службовых асоб Магілёўскага аблсавета, а менавіта старшыні аблсавета Анатоля Ісачанкі і галоўнага спецыяліста аблвыканкама спадара Нальгічава, апошні неаднаразова заяўляў, што мне адмаўляюць прысутнічаць на адкрытых пасяджэннях сесій, бо я не падаваў заяўку на такую прысутнасць. Вось цяпер я спрабую дабіцца: каму, як, і ў адпаведнасці з якой формай падаваць падобную заяўку, - кажа Уладзімір Лапцэвіч.

Нагадаем, што праблемы з наведваннем адкрытых сесій Магілёўскага аблсавета ў карэспандэнта БелаПАН узніклі ў 2014 годзе. Па надуманных прычынах Уладзіміра Лапцэвіча перасталі пускаць на пасяджэнні дэпутатаў, хаця дагэтуль падобных праблем не было. З гэтай нагоды журналіст пісаў скаргі, сустракаўся са старшынёй Магілёўскага аблсавета, але калі ўсё гэта не дала ніякага выніку быў вымушаны звярнуцца ў суд, каб дамагчыся магчымасці здзяйсняць сваю журналісцкую дзейнасць. 21 студзеня раённы суд не задаволіў скаргу журналіста, а 31 студзеня Лапцэвіч падаў касацыйную скаргу на рашэнне суда Ленінскага раёна Магілёва ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства