viasna on patreon

Бярозаўскія праваабаронцы рыхтуюць два пікеты

2015 2015-02-06T17:36:35+0300 2015-02-06T17:36:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bnr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскія праваабаронцы падалі заявы, каб з імі заключылі дамовы на абслугоўванне пікетаў 9 і 25 сакавіка, у бальніцу, ЖКГ і міліцыю. У мясцовы РАУС яны вымушаны былі звярнуцца, паколькі да гэтага часу Бярозаўскі райвыканкам не змяніў сваё рашэнне згодна з Пастановай Саўміна № 207, які вызначае іншы парадак апавяшчэння супрацоўнікаў міліцыі аб правядзенні масавага мерапрыемства: да іх, згодна з Пастановай Саўміна, павінен звярнуцца сам выканкам, атрымаўшы заяву на правядзенне акцыі, і ўзгадніць меры па забеспячэнні правапарадку. Бярозаўскі райвыканкам ужо змяняў сваё рашэнне аб правядзенні масавых мерапрыемстваў у верасні 2014 год, але зрабіў гэта настолькі непрафесійна, што яно не прайшло юрыдычную экспертызу ў аблвыканкаме. У лістападзе мінулага года праваабаронцаў паўторна ўведаміў намеснік старшыні райвыканкама Яўгена Тарасюка, што новае змененае рашэнне адпраўлена на экспертызу, а вынікі будуць апублікаваны, аднак да гэтага часу ніякай інфармацыі пра гэта няма.

Праваабаронцы заяўляюць мэтай пікетаў у Бярозе адзначэнне 97-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (9сакавіка) і 97-я ўгодкі абвяшчэння незалежнасці БНР (25 сакавіка), а таксама пратэст супраць размяшчэння ў Беларусі расійскіх вайсковых баз і выказванне с алідарнасці з палітвязнямі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства