viasna on patreon

Баранавічы: суд рэагуе на скаргі грамадскіх актывістаў

2015 2015-02-06T16:40:13+0300 2015-02-06T17:33:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкія актывісты Віктар Сырыца, Мікалай Чарнавус і Аляксандр Вайцешык атрымалі ліст з суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы на сваю скаргу на дзеянні суддзі Юльяны Шчэрбы. Скарга датычылася судовага працэсу 16 студзеня, калі суддзя працэс ў адносінах да намесніка старшыні аддзела па ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Баранавіцкага райвыканкама Дзмітрыя Варвашэні пачала з нядопуску 10 прысутных, якія прыйшлі падтрымаць свайго аднадумцу Івана Афанасіка. Пасля іх рашучага пратэсту суддзя Юльяна Шчэрба зрабіла працэс адкрытым для жадаючых.

– Мы вырашылі напісаць скаргу на дзеянні суддзі. Я напісаў у кнізе скаргаў і прапановаў яшчэ і тое, што Юльяна Шчэрба не паведаміла склад суда і не патлумачыла правы і абавязкі ўдзельнікаў працэсу, а таксама тое, што пры выхадзе з кабінета суддзі невядомая нам асоба стала незаконна патрабаваць у аднаго з прысутных на працэсезапісываючы апарат. Гэты запіс у судовай кнізе скаргаў таксама падпісалі Мікалай Чарнавус і Аляксандр Вайцешык, якія прысутнічалі на судовым працэсе, – паведаміў Віктар Сырыца.

Старшыня суда Мікалай Кміта адказаў актывістам, што згодна пратаколу судовага пасяджэння ад 16 студзеня 2015 года якіх-небудзь заўваг ад удзельнікаў судовага разбіральніцтва не падавалася. Ну, а паколькі Віктар Сырыца, Мікалай Чарнавус і Аляксандр Вайцешык не з’яўляюцца ўдзельнікамі судовага працэсу, то іх заўвагі не маюць юрыдычнай сілы.

– Але мы ўпэўнены, што нашая скарга не засталася па-за ўвагай. Калі ў судзе адбываўся разгляд скаргі праваабаронцы Сяргея Гоўшы на рашэнне Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта аб забароне пікета 10 снежня, суддзя Вольга Апановічвельмі падрабязна і няспешнатлумачыла ўсім прысутным склад суда, правы і абавязкі ўдзельнікаў судовага працэсу. Упершыню за маю 20-гадоваю практыку наведвання судоў суддзя Вольга Анановіч паведаміла, што ўдзельнікі судовага працэсу маюць права патрабаваць матывіровачную частку рашэння суда. Так што скаргі грамадскіх актывістаў у судах чытаюць, і яны прыносяць карысць, – адзначыў Віктар Сырыца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства