viasna on patreon

Жыхар Крычава скардзіцца на падробку дакумента ўчастковым інспектарам

2015 2015-02-05T14:37:47+0300 2015-02-05T14:37:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicija-belarusi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхар Крычава Мікалай Федарэнка накіраваў скаргу на незаконныя дзеянні ўчастковага інспектара міліцыі Крычаўскага РАУС старэйшага лейтэнанта міліцыі Краўцова В. П.пракуроруМагілёўскай вобласці.

Мікалай Федарэнка абвінавачвае старэйшага лейтэнанта Краўцова ў тым, што той без яго ведама склаў ад яго імя фіктыўнае тлумачэнне ад 22.03.2014 г. па грамадзянскай справе. Таксама пад гэтым фіктыўным тлумачэннем быў зроблены запіс “з маіх слоў запісана дакладна” і падроблены подпіс спадара Федарэнкі невядомай асобай, бо сам Мікалай сцвярджае, што 22.03.2014 г. наогул ні з якімі супрацоўнікамі Крычаўскага РАУС, у тым ліку і з старэйшым лейтэнатам Краўцовым, не сустракаўся, яго наогул не выклікалі ў Крычаўскі РАУС ні ў гэты, ні ў іншыя дні, што можна праверыць па кнізе наведнікаў Крычаўскага РАУС.

Спадар Федарэнка таксама сцвярджае, што ў напісанай быццам бы з яго слоў тлумачальнай запісцы ўтрымліваецца вельмі шмат недакладных звестак, якія ён не мог даць і, тым больш, падпісаць. Ён лічыць, што дзеянні ўчастковага інспектара Краўцова падпадаюць пад арт. 427 КК (службовая падробка).

У сувязі з гэтам Мікалай Федарэнка просіць пракурора Магілёўскай вобласці правесці праверку па ўказаных ім фактах парушэнняў заканадаўства і пры іх пацвярджэнні прыцягнуць участковага інспектара Крычаўскага РАУС, старэйшага лейтэнанта Краўцова В. П. да крымінальнай адказнасці згодна закону, а таксама даць яму пісьмовы адказ ва ўстаноўленыя законам тэрміны.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства