viasna on patreon

Праваабаронцы сустрэліся са спецдакладчыкам ААН па правах чалавека ў Беларусі

2015 2015-02-04T11:02:49+0300 2015-02-04T11:06:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/harashci-bialiacki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі і спецдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі Міклаш Харашці.

Старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі і спецдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі Міклаш Харашці.

Прадстаўнікі вядучых беларускіх праваабарончых арганізацый сустрэліся са спецыяльным дакладчыкам ААН па правах чалавека ў Беларусі Міклашам Харашці. Мерапрымства праводзілася 2-3 лютага ў Вільні, паколькі беларускія ўлады не прызнаюць мандату спецдакладчыка ААН і не даюць яму запрашэння наведаць Беларусь.

Сёлета Рэспубліка Беларусь павінна прайсці чарговую працэдуру ў рамках Універсальнага перыядычнага агляду (УПА1).  Другі этап УПА намечаны на травень 2015 году. Беларусь павінна прадставіць вынікі выканання папярэдніх рэкамендацый па сітуацыі з правамі чалавека,  прынятых ёю ў ходзе першага этапу. Напярэдадні гэтага агляду беларускія НДА накіравалі альтэрнатыўны ​​даклад  у офіс Вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН.

Па словах намесніка старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянціна Стэфановіча, пад час кансультацый была абмеркаваная сітуацыя з грамадска-палітычнымі правамі ў краіне, іншыя праблемы, датычныя захавання правоў чалавека ў Беларусі. Праваабаронцы выказалі заклапочанасць адсутнасцю рэальнага прагрэсу па ключавых праблемных сфэрах з правамі чалавека ў краіне за апошнія 5 гадоў.

Варта нагадаць, што на чэрвень запланаванае галасаванне ў Савеце па правах чалавека ААН аб падаўжэнні мандату спецдакладчыка па правах чалавека ў Беларусі.

 

1Універсальны перыядычны агляд (УПА), які ў дадзены момант праходзіць Беларусь, — гэта адносна новы (з 2006 года) мэханізм Савета па правах чалавека ААН, які  ацэньвае ступень, у якой кожная з 192 дзяржаў-членаў ААН выконвае свае міжнародныя абавязацельствы па правах чалавека. УПА закліканы паляпшаць сытуацыю з правамі чалавека «на месцах», спрыяць выкананню абавязацельстваў дзяржавы ў галіне правоў чалавека і ўмацоўваць патэнцыял дзяржавы ў справе абароны правоў чалавека. Сітуацыя з правамі чалавека па кожнай краіне разглядаецца адзін раз на пяць гадоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства