viasna on patreon

Баранавічы: пададзена заява на правядзенне пікету супраць карупцыі і росту коштаў

2015 2015-02-03T13:30:22+0300 2015-02-03T13:30:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnavus-piket-2011.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Чарнавус на апошнім дазволены пікеце 27 мая 2011 года ў старым парку горада.

Мікалай Чарнавус на апошнім дазволены пікеце 27 мая 2011 года ў старым парку горада.

Баранавіцкі індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Чарнавус 3 лютага 2015 года падаў заяву ў мясцовы выканаўчы камітэт на правядзенне пікету супраць карупцыі і роста коштаў на камунальныя паслугі.

Заяўнік пікету мае намер інфармаваць жыхароў горада Баранавічы аб магчымым крадзяжы грашовых сродкаў з боку гарадскіх дзяржаўных структур, выдзеленых Сусветным банкам на экалагічнае развіццё Баранавіцкага рэгіёна. Адначасова грамадскі актывіст хоча выказаць пратэст супраць імклівага роста коштаў на камунальныя паслугі.

 – Мне дасылаюць шмат інфармацыі, што гарадскія чыноўнікі і кіраўніцтва дзяржаўнага прадпрыемства “Баранавічывадаканал” неэфектыўна выкарыстоўваюць, а прасцей кажучы крадуць інвестыцыйныя сродкі, выдзеленыя Сусветным банкам у якасці грантаў. Таму я хачу прыцягнуць увагу грамадзян горада да праблемы карупцыі сярод мясцовых чыноўнікаў і звярнуцца да праваахоўных органаў, каб яны правялі праверку прыведзеных грамадзянамі горада карупцыйных фактаў, – паведаміў Чарнавус.

Мікалай Чарнавус запланаваў выкарыстанне наступных плакатаў падчас свайго адзіночнага пікету: “Спыніць рост коштаў на камунальныя паслугі ЖКГ”, “Крадзеж экалагічных інвестыцый дзяржаўным прадпрыемствам “Баранавічывадаканал” з’яўляецца ганьбай!”

Пікет запланаваны ў старым парку горада, які рашэннем гарвыканкама з’яўляецца месцам масавых мерапрыемстваў у горадзе Баранавічы.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства