Галадаючы прадпрымальнiк Мiкалай Аўтоховiч з Ваўкавыску адмовiўся ад медычнага нагляду
https://spring96.org/be/news/754
2003
2003-10-14T10:00:00+0300
2003-10-14T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Да ваўкавыскага прадпрымальнiка Мiкалая Аўтоховiча, якiя чацьвёртыя суткi трымае галадоўку, 14 кастрычніка прыходзiў доктар.
- Мне прапанавалi перамясцiцца ў шпiталь i галадаць пад наглядам медыкаў, аднак я адмовiўся, - паведамiў Мiкалай Аўтуховiч. – Пакуль адчуваю сябе бадзёра.
Нагадаем, што уладальнiк радыётаксi 22222 адмаўляецца ад ежы з суботы ў знак пратэсту супраць канфiскацыi падаткавымi органамi трынаццацi ягоных аўтамабiляў у забеспячэнне штрафа. Сам Мiкалай Аўтоховiч сцвярджае, што не парушаў закон i збiраецца галадаць, пакуль яму не вярнуць ягоныя машыны.
Юлiя Дарашкевiч
pahonia.promedia.by