viasna on patreon

Былы кандыдат у дэпутаты мясцовых Саветаў працягвае абскарджваць затрыманне

2015 2015-01-30T14:35:34+0300 2015-01-30T14:56:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/karank-valer-hocimsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валер Каранкевіч

Валер Каранкевіч

Грамадскі актывіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч, былы кандыдат у дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў па Хоцімскай выбарчай акрузе №54 і кандыдат у дэпутаты Хоцімскага райсавета па Узбярэжнай выбарчай акрузе №13, 29 студзеня накіраваў заяву аб запісе на асабісты прыём да першага намесніка Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь.

У сваёй заяве Валерый Каранкевіч распавядае пра тое, што ён неаднаразова звяртаўся ў органы пракуратуры рознага ўзроўню са скаргамі на дзеянні супрацоўнікаў Хоцімскага РАУС, якія незаконні затрымалі яго на выбарчым участку №3 у Хоцімску непасрэдна перад пачаткам падліку галасоў выбаршчыкаў 23 сакавіка 2014 года і прымусова даставілі ў памяшканне Хоцімскага РАУС. На свае скаргі ў розныя інстанцыі на безпадстаўнае затрыманне спадар Каранкевіч атрымліваў не задавальняючыя яго адказы, у тым ліку двойчы - і з Генеральнай пракуратуры.

На падставе гэтага грамадскі актывіст просіць першага намесніка Генеральнага пракурора запісаць яго на асабісты прыём, з тым, каб ён мог прывесці новыя доказы незаконнасці свайго затрымання і далейшага парушэння яго канстытуцыйных правоў.

“27-га студзеня я пабываў у прыёмнай Генеральнай пракуратуры ў Мінску, дзе хацеў запісацца на асабісты прыём да Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, - распавядае Валерый Каранкевіч. – Там мне патлумачылі, што са сваёй скаргай я магу запісацца на прыём да яго першага намесніка, напісаўшы папярэднюю заяву. З дапамогай праваабаронцаў я такую заяву склаў і 29 студзеня накіраваў яе на імя першага намесніка Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь. Запіс на прыём да першага намесніка Генеральнага пракурора – гэта ўжо 14 інстанцыя, куды я звяртаюся з мэтай абскардзіць незаконае затрыманне і дабіцца справядлівасці. Хоць спадзяванняў на нейкі станоўчы вынік амаль няма, я пайду да канца”.

Нагадаем, 23 сакавіка каля 20-00 кандыдат у дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў па Хоцімскай выбарчай акрузе №54 і кандыдат у дэпутаты Хоцімскага райсавета па Узбярэжнай выбарчай акрузе №13 Валерый Каранкевіч быў затрыманы супрацоўнікамі Хоцімскага РАУС на Інтэрнацыянальным выбарчым участку №3 у Хоцімску. Двумя супрацоўнікамі мясцовай міліцыі ў чыне маёра кандыдат у дэпутаты быў дастаўлены ў Хоцімскі РАУС, дзе яго ўтрымлівалі каля 40 хвілін без складання пратакола затрымання, а пасля адпусцілі. Падставай для тэрміновага затрымання супрацоўнікі назвалі заяву на адрас Каранкевіча з боку сябра акруговай выбарчай камісіі Хоцімскай выбарчай акругі №54 Мікалая Тамашова. З-за незаконнага затрымання Валерый Каранкевіч не змог прысутнічаць пры падліку выбарчых бюлютэней.

Былы кандыдат у дэпутаты неаднаразова спрабаваў абскардзіць дзеянні супрацоўнікаў Хоцімскага РАУС у пракуратуры Хоцімскага раёна і Магілёўскай вобласці, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, аднак тыя прыходзілі да высновы, што дзеянні супрацоўнікаў міліцыі “з’яўляліся правамернымі і не супярэчылі дзеючаму заканадаўству”.

Сам Валерый Каранкевіч лічыць, што супрацоўнікі хоцімскай міліцыі затрымлівалі яго неабгрунтавана і незаконна з мэтай перашкодзіць яму прысутнічаць пры падліку галасоў выбаршчыкаў, а таксама з мэтай запалохвання грамадскіх актывістаў Хоцімскага раёна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства