Салігорскі суд падтрымаў забарону пікета да Дня правоў чалавека
Суд Салігорскага раёна не задаволіў скаргу праваабаронцы Леаніда Мархоткі на рашэнне мясцовага выканкаму аб забароне пікета да Дня правоў чалавека. Справу разглядала суддзя Ала Трафімчкук.
Судовае паседжанне доўжылася не больш за гадзіну. За гэты час суддзя заслухала бакі і прыняла рашэнне, якое агучыла пасля перапынку. Выдаць копію рашэння адразу пасля паседжання спадарыня Трафімчук адмовілася. Па словах праваабаронцы, атрымаць дакумент ён зможа толькі праз тры дні, пасля чаго абяцае даць больш разгорнуты каметар па справе.
Зрэшты, Леанід Мархотка ўжо цяпер пацвердзіў свой намер па далейшым абскарджванні прынятага судом Салігорскага раёна рашэння ў касацыйнай інстанцыі. Праваабаронца не выключае, што справа стане стратэгічнай і можа скончыцца зваротам у Камітэт па правах чалавека ААН.