viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-01-27T10:41:28+0300 2015-02-05T11:34:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 8:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня" ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

Анонс выпуска: 

“Хроніка пераследу”: Праваабарончыя арганізацыі выступілі з сумеснай заявай, у якой патрабуюць неадкладнага спынення пераследу Мікалая Дзядка і яго вызвалення; Мікалаю Статкевічу забаранілі доўгатэрміновае спатканне са сваякамі; у Мінску працягваюцца суды над актывістамі анархісцкага руху.

“Падзея тыдня”: 22 студзеня вечарам каля 15 чалавек запалілі свечы і ўсклалі кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку недалёка ад амбасады Украіныў а ўлады абвінавацілі ўдзельнікаў ушанавання памяці "Нябеснай сотні" у несанкцыяваным масавым мерапрыемстве.

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”:  намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч разважае аб законапраекце  аб барацьбе з “дармаедамі” і аб тым, якім чынам ён можа закрануць розныя катэгорыі грамадзян.

У музычных паўзах прагучаць кампазіцыі беларускага фольк-фанк гурта  Джамбібум 

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства