viasna on patreon

Магілёўскі абласны суд разгледзіць касацыйную скаргу Рыгора Кастусёва 3 лютага

2015 2015-01-25T08:44:15+0300 2015-01-25T08:44:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kastuseu-rygor-sud-shklou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Костусеў.

Рыгор Костусеў.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў 23 студзеня атрымаў уведамленне з суда Шклоўскага раёна. Старшыня суда Аляксандр Тараканаў паведаміў палітыку, што разгляд яго касацыйнай скаргі ў Магілёўскім абласным судзе адбудзецца 3 лютага ў 10 гадзін раніцы.

Адпаведнае ўведамленне з суда Шклоўскага раёна накіравана таксама і на адрас начальніка Свіслацкага РАУС.

Па словах Рыгора Кастусёва, ён абавязкова будзе асабіста прысутнічаць пры разглядзе касацыйнай скаргі ў Магілёўскім абласным судзе і выкладзе там свае аргументы наконт несправядлівага, на яго думку, пакарання штрафам за ўдзел ва ўшанаванні памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы. У той жа час палітык кажа, што ён не вельмі спадзяецца на станоўчае рашэнне суда.

Нагадаем, што 23 снежня суддзя суда Шклоўскага раёна Святлана Баранцава пакарала штрафам у памеры 25 базавых велічынь (тры мільёны семсот пяцьдзясят тысяч рублёў) намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва за ўдзел у адзначэнні Дня памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы 26 кастрычніка 2014 года.

Рыгор Кастусёў 5 студзеня накіраваў касацыйную скаргу на рашэнне суддзі Святланы Баранцавай у Магілёўскі абласны суд.

У Свіслачы 26 кастрычніка 2014 года адбылося традыцыйнае ўшаванне памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, удзел у якім прынялі грамадскія актывісты з розных рэгіёнаў Беларусі. На мерапрыемстве прысутнічаў і Рыгор Кастусёў.

Увесь час на мерапрыемстве ад могілак у Свіслачы да сканчэння мэрапрыемства ў Якушоўцы прысутнічалі людзі ў цывільным, і міліцэйскі аператар усё фіксаваў на камеру. Цэлы шэраг удзельнікаў адзначэння Дня памяці ў Свіслачы былі пакараныя вялікімі штрафамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства