viasna on patreon

Статкевічу забаранілі доўгатэрміновае спатканне са сваякамі

2015 2015-01-23T17:58:51+0300 2015-01-23T17:58:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/statkevich-m.jpg
Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

Мікалаю Статкевічу забаранілі доўгатэрміновае спатканне са сваякамі ў шклоўскай калоніі 17, паведаміла БелаПАН яго жонка Марына Адамовіч.
Рашэнне аб забароне было прынята пасля складання двух рапартаў аб парушэнні правілаў унутранага распарадку ў першыя два дні знаходжання ў калоніі, куды Статкевіч быў пераведзены 13 студзені з магілёўскай турмы 4. Першы рапарт быў складзены за нестатутную форму адзення - штаны, якія былі выдадзеныя Статкевічу ў магілёўскай турме. Другі рапарт быў складзены ў сувязі з тым, што за 15 хвілін да адбою яго не было на спальным месцы.
У маі 2011 года суд Ленінскага раёна Мінска прыгаварыў Статкевіча да шасці гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Першапачаткова апазіцыйны палітык утрымліваўся ў шклоўскай калоніі 17, аднак у студзені 2012 года яму зрабілі больш жорсткім ўмовы адбыцця пакарання, перавядучы на тры гады ў магілёўскую турму 4. Гэты тэрмін скончыўся 12 студзеня 2015 года. Адміністрацыя шклоўскай калоніі палічыла, што асуджаны палітык «не стаў на шлях выпраўлення», «да ўмоўна-датэрміновага вызвалення не імкнецца» і пасля адбыцця пакарання мае намер «весці злачынны лад жыцця».
Па звестках жонкі палітыка, фармальнай нагодай для гэтых абвінавачванняў стала адсутнасць на адзенні Статкевіча біркі з нумарам зняволенага, а таксама тое, што ён не ўказаў у спісе асабістых рэчаў насоўкі.
Пятидесятивосьмилетний Мікалай Статкевіч - адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года, які да гэтага часу знаходзіцца ў зняволенні. Яму неаднаразова прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі, але ён катэгарычна адмаўляецца гэта рабіць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства