Актывісты праваабарончага руху краін СНД выступілі ў падтрымку няўрадавых арганізацыяў Беларусі, у тым ліку і Праваабарончага цэнтру “Вясна”
08.10.2003 Актывісты праваабарончага руху краін СНД выступілі з “Заявай пра становішча праваабаронцаў у Беларусі”. Заява адрасаваная Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека
Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, Прадстаўніку Генеральнага Сакратара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па праваабаронцах, у Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, Міністру юстыцыі Рэспублікі Беларусь
ЗАЯВА
ПРА СТАНОВІШЧЫ ПРАВААБАРОНЦАЎ У БЕЛАРУСІ
Мы, актывісты праваабарончага руху, з занепакоенасьцю адзначаем, што ў 2003 годзе Міністэрства юстыцыі Беларусі ініцыявала працэс ліквідацыі шэрагу няўрадавых арганізацый. На цяперашні час у судах Беларусі разглядаюцца справы пра ліквідацыю дванаццаці грамадскіх аб’яднаньняў.
Наш асаблівы неспакой зьвязаны з тым, што ліквідацыя пагражае і праваабарончым арганізацыям, якія займаюцца маніторынгам парушэньяў правоў чалавека, аказваюць прававую дапамогу грамадзянам, прадстаўляюць у судзе інтарэсы асобаў, якія сталі ахвярамі парушэньняў правоў чалавека. У прыватнасьці, у працэсе ліквідацыі знаходзяцца грамадскія аб’яднаньні “Прававая дапамога насельніцтву”, “Незалежнае таварыства прававых дасьледваньняў”, “Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднаньне “Ратуша” і іншыя арганізацыі, якія займаюцца абаронай правоў чалавека.
Па паведамленьнях нашых беларускіх калег-праваабронцаў, юрыдычная абгрунтаванасьць ліквідацыі гэтых грамадскіх аб’яднаньняў выклікае сур’ёзныя сумненьні. Адначасова шматлікім грамадскім аб’яднаньням праваабронцаў вынесеныя папярэджаньні, якія ў будучым могуць пацягнуць ліквідацыі і гэтых арганізацыяў.
Мы лічым, што праваабарончыя няўрадавыя аррганізацыі зьяўляюцца важным элементам грамадзянскай супольнасьці. Дзейнасьць гэтых арганізацыяў садзейнічае пабудове дэмакратычнага прававога грамадства і ўяўляе сабой важную гарантыю захаваньня правоў чалавека.
На нашую думку, практыка закрыцьця і забароны няўрадавых арганізацый перашкаджае свабоднаму ажыцьцяўленьню праваабарончай дзейнасьці, стварае ўмовы спрыяльныя парушэньню правоў чалавека.
Назіраемыя ў Беларусі працэсы сьведчаць пра істотнае абмежаваньне права грамадзянаў Беларусі на ўдзел у асацыяцыях. Прыктыка закрыцьця і забароны няўрадавых арганізацыяў можа ўказаць на парушэньне нормаў Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і Дэкларацыі ААН аб праваабаронцах.
У сувязі з вышэйсказаным, мы
-- зьвяртаем увагу ААН і АБСЕ на становішча праваабаронцаў у Беларусі і просім улічыць гэтыя абставіны ў працэсе разгляду гэтых пытаньняў, датычных Беларусі.
-- заклікаем Прэзідэнта і Урад Беларусі, у выкананьне рэзалюцыі Камісіі па правах чалавека ААН, неадкладна запрасіць у Беларусь прадстаўніка Генеральнага Сакратара ААН па праваабаронцах спадарыню Хіну Джылані
С павагай,
Уладзімір Шчарбачэнка – Усходне-украінскі цэнтр грамадскіх ініцыятываў (Луганск, Украіна)
Віктар Ролік – Віньніцкая праваабарончая група (Віньніца, Украіна)
Сяргей Шагалееў – віцэ-прэзідэнт Цэнтра разьвіцьця грамадзянскіх ініцыятываў і сацыяльнага партнёрства (Уладзівасток, Расія)
Сяргей Цітоў – член Камчацкага гісторыка-асьветніцкага таварыства “Мемарыял” (Петрапаўлаўск-Камчацкі, Расія)
Натальля Лескагон – старшыня Саюза дзіцячых арганізацый Тульскай вобласьці (Тула, Расія)
Сабіна Саліхава – Бюро па правах чалавека і захаваньню законнасьці (Душанбе, Таджыкістан)
Яўгенія Паўленка – Маладзёжны цэнтр правоў чалавека і правой культуры (Масква, Расія)
Адам Пырэк (Варшава, Польшча)
Агнешка Класоўска (Варшава, Польшча)
Акылбек Ташбулатоў – Фонд садзеяньня і падтрымкі прававых і эканамічных реформаў ў Кыргызстане (Ош, Кыргызстан)
Кахабер Гогашвілі – старшыня Каўказскага дырэктарата па правах чалавека (Тбілісі, Грузія)
Аляксей Тарасаў – Чарнігаўскі грамадскі камітэт абароны правоў чалавека (Чаргнігаў, Украіна)
Юлія Занкіна – Цэнтр абароны правоў чалавка ім. Э. М. Амецістава (Масква, Расія)
Людміла Чуркіна – член Грамадскага аб’яднаньня «Сутяжник» (Екацярынбург, Расія)
Натальля Масквіна – прэзідэнт Ніжагародскай абласной грамадскай арганізацыі «Возвращение на волю» (Ніжні Ноўгарад, Расія)
Іна Трэгубава – Цэнтральна-чарназёмны цэнтр абароны правоў СМІ (Варонеж, Расія)
Бахціяр Турсунбай уулу – Старшыня Праўленьня грамадскага аб’яднаньня «Демократической образование» (Желал-Абад, Кыргызстан)
Дзіна Манукян – Дасьледчая Адукацыйная Асацыяцыя «Миллениум» (Ераван, Арменія)
Сахіб Мамедаў – Старшыня Выканкаму Лігі Абароны працоўных Правоў Грамадзянаў (Баку, Азербайджан)
Андрэй Кусельчук – каардынатар Гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднаньня «Ратуша» (Гродна, Беларусь)
Аляксандр Рахманаў – коордынатар юрыдычнай прыёмнай Бюро по правах чалавека (Душанбе, Таджыкістан)
Баграт Кірыя – дырэктар Асацыяцыі абароны канстытуцыйных правоў грамадзянаў «ПАР?#152;» (Зугдзідзі, Грузія)
Алена Грабоўская – Прэзідэнт Дабрачынныга фонда правоў чалавека «Резонанс» (Львоў, Украіна)
Гюльназ Хідаятава – старшыня Прававога Трэнінг-Цэнтра (Ташкент, Узбекістан)
Тацбцяна Белаглазава – удзельнік Вышэйшага Міжнароднага Курса па абароне правоў чалавека (Астана, Казахстан)
Юры Чавусоў -- удзельнік Вышэйшага Міжнароднага Курса па абароне правоў чалавека (Мінск, Беларусь)
Марыя Ясеноўская – Хар’каўская гарадская асацыяцыя «Освітній центр прав людини» (Хар’каў, Украіна)
?#152;рына Подузова – старшыня Грамадскай арганізацыі «Человек и Закон» (Йошкар-Ола, Расія)
Эльдар Шафіеў – адвакат Таварыства Правовой Дапамогі (Ташкент, Узбекістан)
Натальля Уцешава – супрацоўнік Молодзёжнай праваабарончай групы (Бішкек, Кыргызстан)
Шолпан Айтэнава – дырэктар Жамбыльского обласнога грамадскага аб’яднаньня «Центр Справедливости» (Казахстан)
Лучыана Ябанжы – супрацоўнік Хельсінкскага Камітэта по Правах Чалавека ў Малдове (Кішынёў, Малдова)
Гоча Чхеція – рэгіянальны каардынатар «Інстытута Свабоды» (Кутаісі, Грузія)
Канстанцін Вішнеўскі – Стаўрапольскі краевой цэнтр грамадзянскіх иніцыятываў «Альтер-Вита», Союз грамадскіх аб’яднаньняў поўдня Расіі па справах вымушаных перасяленцаў і бежанцаў (Стаўраполь, Расія)
Алишер Таксанаў – кіраўнік цэнтра «Asia-monitor» (Ташкент, Узбекістан)
Нурмахмад Халілаў – няўрадавая арганізацыя «Центр по правам человека» (Душанбе, Таджыкістан)
Алег Прохараў – юрыст Маладзёжнай праваабарончай групы – МПГ-Поволжье (Ніжні Ноўгарад, Расія)