viasna on patreon

Пракуратура адказала журналісту Буракову

2015 2015-01-21T12:26:42+0300 2015-01-21T12:26:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/burakou1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Буракоў

Алесь Буракоў

Магілёўскі журналіст-фрылансер Алесь Буракоў атрымаў адказ на скаргу, якую ён накіраваў у Генеральную пракуратуру: адказаў журналісту першы намеснік пракурора Магілёўскай вобласці Алег Пімашкоў.

8.10.2014 г. пастановай суда Ленінскага раёна г. Магілёва на журналіста было накладзенае адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў 6 мільёнаў рублёў. Суд прызнаў А. Буракова вінаватым у парушэнні ч.2 арт. 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі): ён "незаконна вырабіў прадукцыю СМІ", а менавіта - артыкул, змешчаны на сайце кампаніі "Deutsche Welle". Журналіст абскарджваў вырак у абласным судзе, паколькі, на ягоную думку, доказы, на якіх грунтуецца пастанова суда, здабытыя з парушэннем закону: дзеянні супрацоўнікаў міліцыі па выняцці кампутарнай тэхнікі з кватэры журналіста і ягоных бацькоў незаконныя (пастановы, якімі яны былі санкцыянаваныя, ня маюць юрыдычнай сілы). Абласны суд 20.11.2014 г. пакінуў рашэнне раённага суда ў сіле.

Пазьней А.Буракоў атрымаў адказ Дэпартаменту па архівах і справаводзтве Мінюста, які пацвердзіў, што пастановы, на падставе якіх дзейнічалі міліцыянты пры аглядзе кватэр журналіста, былі аформленыя з парушэннямі заканадаўства.

У адказе, які журналіст атрымаў на сваю скаргу ў Генпракуратуру, гаворыцца, што дзеянні і рашэнні пасадовых асобаў пракуратуры і Ленінскага РАУС г. Магілёва абскарджанню не падлягаюць. Першы намеснік пракурора Магілёўскай вобласці спасылаецца на ч.1 арт. 7.3 ПВК Беларусі, дзе гаворыцца, што "скарга на дзеянні і рашэнні суддзі, службовай асобы органа, што вядзе адміністрацыйны працэс, можа быць пададзена напрацягу вядзення адміністрацыйнага працэсу і да вынясення пастановы па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні".

Нагадваем, што пракуратура адно санкцыянавала агляд памяшканняў, што належаць журналісту.

У бліжэйшы час Алесь Буракоў збіраецца абскардзіць рашэнне Магілёўскага абласнога суда ад 20 лістапада.

 

"Магілёўская Вясна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства