Яўгену Васьковічу абяцалі доўгатэрміновае спатканне з маці
Родныя, сябры і аднадумцы палітзняволенага Яўгена Васьковіча накіравалі яму ў калонію №15 за апошні час некалькі бандэроляў з неабходгымі рэчамі.
Па словах аднаго з удзельнікаў па стварэнню Партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыяПаўла Пракаповіча, Яўген адчувае сябе дастаткова добра.
Хаця трэба ўлічыць, што знаходзячыся да гэтага у турме №4 у Магілёве, ён адбыў у штрафным ізалятары 247 сутак, што не магло не адбіцца на яго здароў’і. Аднак лісты Васьковіча з няволі заўсёды добрыя і пазітыўныя.
– Ён выйшаў на працу, працуе. Дзякуй Богу, больш-менш добра сябе адчувае, але праблемы са здароўем у яго ёсць. Яму перададзеная медыцынская бандэроль канцылярская бандэроль, кнігі, цёплая вопратка. Яўгену абяцалі доўгатэрміновае спатканне з маці.
“Спатканне запланавана на пачатак наступнага месяца – з 5 па 6 лютага. І Яўген і яго маці вельмі чакаюць гэтага спаткання”, – сказаў Павел Пракаповіч.