Баранавічы: пяты год Статкевіч-старэйшы адзначае свой Дзень народзінаў без сына Мікалая
Баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты 19 студзеня наведалі Статкевіча Віктара Паўлавіча,бацькупалітвязня Мікалая Статкевіча, каб павіншаваць яго з 88-годдзем.
Па словах грамадскага актывіста Віктара Сырыцы, Статкевіч-старэйшы вось ужо пяты год запар адзначае свой Дзень народзінаў без сына Мікалая і па-ранейшаму вельмі перажывае за яго цяперашні і асабліва далейшы лёс. Ён не верыць у датэрміновае вызваленне Мікалая і з хваляваннем чакае 2016 год, калі павінен быць вызвалены яго сын.
– Мы традыцыйна гаворым пра лёсы іншых палітзняволеных краіны, вайну ва Украіне, грамадска-палітычнае жыццё, чытаем навагоднія і калядныя адказы і віншаванні Мікалая Статкевіча. Заўсёды на развітанне госці кажуць словы падзякі і падтрымкі Статкевічу-старэйшаму за выхаванне мужнага сына і кожны раз выказваюць надзею на яго магчымаевызваленнеў выніку неверагодных абставін, – кажа Віктар Сырыца.
Мікалай Статкевіч, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года, асуджаны па артыкулу аб масавых беспарадках на 6 гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у дэманстрацыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў.