viasna on patreon

Сябры Праваабарончага цэнтру “Вясна” смуткуюць з нагоды сьмерці МАРЭКА НАВІЦКАГА -- старшыні Польскага Хельсінкскага фонду па правах чалавека.

2003 2003-10-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З вялікім болем і жалем мы даведаліся пра смерць нашага калегі – старшыні Польскага Хельсінкскага фонду па правах чалавека МАРЭКА НАВІЦКАГА.

Марэк Навіцкі, фізік па адукацыі, стаяў ля вытокаў праваабарончага руху ў Польшчы. Ён з’яўляўся актыўным сябрам Хельсінкскага камітэту, які дзейнічаў у падпольных умовах падчас вайсковага становішча. За праваабарончую дзейнасць Марэк Навіцкі правёў доўгі час за кратамі.

Узначальваючы Польскі Хельсінкскі фонд, Марэк Навіцкі з’яўляўся нашым надзейным партнёрам і дарадцам па шматлікіх праблемах, звязаных з правамі чалавека. У Міжнароднай школе па правах чалавека, якую праводзіць Польскі Хельсінкскі фонд, атрымалі веды ўсе сябры Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Марэк Навіцкі прыкладаў шмат намаганьняў і душэўных сіл для захаваньня прыцыпаў правоў чалавека як найвышэйшай каштоўнасьці. Ягоная прынцыповая пазіцыя заўсёды для нас з’яўлялася прыкладам адданасці ідэям змаганьня за агульнадэмакратычныя каштоўнасці.

У нашай памяці Марэк Навіцкі назаўсёды застанецца шчырым, прыцыповым, здольным спачуваць і гатовым прыйсьці на дапамогу.

Шчырае спачуванне мы выказваем сям’і, родным і калегам Марэка Навіцкага.

11 кастрычніка 2003 году

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства