viasna on patreon

Сваякі абвінавачанага ў зьбіцьці гея напалі на журналістаў у судзе

2015 2015-01-07T09:39:11+0300 2015-01-07T09:39:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pishcheuski.jpg
Міхаіл Пішчэўскі. Фота Радыё Свабода.

Міхаіл Пішчэўскі. Фота Радыё Свабода.

Сваякі Дзьмітрыя Лукашэвіча, якога судзяць па абвінавачаньні ў зьбіцьці менчука Міхаіла Пішчэўскага, напалі 6 студзеня ў судзе на журналістаў, якія паспрабавалі зьняць абвінавачанага.

Суд забараніў відэаздымкі на працэсе, але сваякі абвінавачанага вырашылі, што забарона распаўсюджваецца і на час, калі працэс не ідзе. Пасьля абвяшчэньня перапынку ў судовым паседжаньні журналіст Аляксандар Баразенка ўключыў камэру, каб зрабіць здымкі, аднак на яго напалі сваякі абвінавачанага. Карэсапндэнт Свабоды Алег Грузьдзіловіч пачаў здымаць гэты інцыдэнт — і сам стаў аб’ектам нападу з боку сястры абвінавачанага і яе мужа. Усё гэта адбывалася пры ўключанай відэакамэры.

Міхаіл Пішчэўскі быў зьбіты 25 траўня каля менскай кавярні «Андэрволд» пасьля канфлікту на глебе варожага стаўленьня да геяў. У выніку траўмы галавы Міхаілу Пішчэўскаму былі вымушаны зрабіць апэрацыю і выдаліць 20% мозгу. Фактычна дагэтуль ён не аднавіў прытомнасьць. Абвінавачаны Дзьмітры Лукашэвіч у судзе папрасіў прабачэньня ў сваякоў пацярпелага. Суд спачатку прысудзіў Лукашэвічу 2 гады і 8 месяцаў. Цяпер пасьля задавальненьня касацыйнай скаргі маці пацярпелага справа пераглядаецца зноў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства