viasna on patreon

Вярхоўны суд Беларусі зьліквідаваў грамадзкае аб’яднаньне “Жаночы адказ”.

2003 2003-10-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 кастрычніка Вярхоўны суд Беларусі зьліквідаваў грамадзкае аб’яднаньне “Жаночы адказ”.
Старшынствавала на судзе судзьдзя Вярхоўнага суду Яхнавец. На думку судзьдзі, кіраўніцтва гэтага аб’яднаньня не належным чынам аформіла свой юрыдычны адрас, пасьля працяглы час ня мела адрасу наогул, а таксама карысталася пячаткай неадпаведнага ўзору. Старшыня “Жаночага адказу” Сьвятлана Каралёва так пракамэнтавала гэтае рашэньне карэспандэнту Радыё Свабода: “Відаць, выконваецца нейкая пэўная палітычная замова. Вайна вядзецца са мной праз маю арганізацыю. Ня ведаю, з чым гэта зьвязана. Можа таму, што я сябра Аб’яднанай грамадзнскай партыі, можа таму, што я актыўны чалавек і буду ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах. Я буду агітаваць “трэці сэктар” больш актыўна займацца палітыкай. І менавіта нашых людзей уводзіць у парлямэнт, каб яны зьмянілі гэты закон. Усё! Гэта, відаць, цяпер мая мэта й місія”.

Створаная ў 2000 годзе арганізацыя “Жаночы адказ” праводзіла адмысловыя сэмінары й трэнінгі для жанчын, якія жадалі актыўна займацца грамадзкай і палітычнай дзейнасьцю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства