viasna on patreon

Касацыйная скарга журналіста Міхала Карневіча не задаволена

2014 2014-12-18T13:33:49+0300 2014-12-18T13:33:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grodzenski-sud-ablasny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18 снежня суддзя Гродзенскага абласнога суда Мікалай Рачынскі не задаволіў касацыйную скаргу журналіста Міхала Карневіча. Сябра БАЖ аспрэчваў пастанову суддзі Ленінскага раённага суду Алены Пятровай, якая фактычна асудзіла журналіста за выкананне прафесійных абавязкаў у Свіслачы і Якушоўцы 26 кастрычніка ў Дзень памяці паўстанцаў 1863 года. Міхал Карневіч мае афіцыйную акрэдытацыю як журналіст Радыё Свабода і меў накіраванне рэдакцыі ў Свіслач. Аднак суддзя Пятрова праігнаравала гэтыя дакументы, незаконна трактаваўшы Карневіча як удзельніка "несанкцыянаванага мерапрыемства" і аштрафаваўшы яго на 15 базавых велічынь.

На паседжанні ў абласным судзе Міхал Карневіч прасіў суддзю разгледзець яго скаргу аб'ектыўна і згодна заканадаўству Рэспублікі Беларусь. Аднак суддзя Рачынскі не задаў журналісту аніводнага пытання. "Разгляд" скаргі доўжыўся каля трох хвілін. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства