Аляксандра Васілевіч – адзінаццатая аштрафаваная за ўдзел у Дні памяці ў Сьвіслачы
16 снежня ў Сьвіслачы старшыня мясцовага раённага суду Аляксандр Шылін аштрафаваўАляксандру Васілевіч, старшыню Гарадзенскай абласной арганізацыі партыі АГП на 25 базавых велічынь. Гэта ўжо адзінаццатая аштрафаваная за ўдзел у нібыта несанкцыянаваным мерапрыемстве, якое прайшло 26 кастрычніка ў Сьвіслачы і Якушоўцы. За ўдзел у традыцыйным Дні памяці паўстанцаў 1863 году раней былі аштрафаваныя Юрый Глебік са Сьвіслачы, Міхал Карневіч, Уладзімір Хільмановіч, Ежы Грыгенча, Віталь Лопасаў, Віктар Бабкін, Уладзімір Пруднікаў з Гародні, Віталь Гуляк з Ваўкавыску, Алесь Мех з Кобрыну, Канстанцін Дзмітрыеў з Азёраў.
Яшчэ некалькі чалавек чакаюць сваіх адміністрацыйных працэсаў. А ў чацвер 18-га снежня ў Гарадзенскім абласным судзе пройдзе разгляд скаргі незаконна аштрафаванага журналіста Міхала Карневіча.