viasna on patreon

У судзе Бярозаўскага раёна будзе разгледжана справа журналісткі-фрылансера

2014 2014-12-16T14:19:18+0300 2014-12-16T14:19:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sh4apiotkina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Шчапёткіна

Тамара Шчапёткіна

Незалежная журналістка Тамара Шчапёткіна атрымала позву ў суд Бярозаўскага раёна.

Судовы працэс адбудзецца 17 снежня ў 14.30. Працэс будзе весці суддзя Наталля Вакульчык.

Тамару Шчапёткіну абвінавачваюць у незаконным вырабе прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі, як напісаў у пратаколе намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку Бярозаўскага РАУС капітан міліцыі Мікалай Пракурат. Гэта праявілася ў тым, што журналістка Тамара Шчапёткіна, не маючы акрэдытацыі, узяла інтэрв’ю ў загадчыка аптэкі № 18 Алега Казюпы, якое было размешчана на сайце Беларускай радыёстанцыі Радыё Рацыя.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства