Ці ёсць салідарнасць у беларускай грамадзянскай супольнасці?
Даследчыкі адзначаюць, што беларуская арганізаваная грамадзянская супольнасць мае нізкі патэнцыял для салідарных дзеяньняў. Чаму і што з гэтым рабіць? Чытайце даследванне!
Нягледзячы на адзінкавыя выпадкі актывізацыі і шырокай праявы салідарнасьці, мы ня маем устойлівых падставаў для таго, каб разьлічваць на салідарнасьць або будаваць пляны і стратэгіі мабілізацыі і выкарыстаньня таго патэнцыялу, які ўжо маем.
Існуючыя стратэгіі камунікацыі і паводзінаў не дазваляюць ўспрымаць грамадзянскую супольнасьць, як нешта адзінае і цэлае, з пункту погляду праявы салідарнасьці ў тых пытаньнях і праблемах, якія па сваёй сутнасьці зьяўляюцца сфэрай зацікаўленасьцяў грамадзянскай супольнасьці.
Даследаванне выканана Цэнтрам эўрапейскай трансфармацыі (ЦЭТ) і Беларускім інстытутам стратэгічных дасьледаваньняў (BISS) на ініцыятыву: Беларускага дома правоў чалавека ім. Барыса Звозскага, Праваабарончага цэнтра «Вясна», Беларускага Хельсінкскага камітэту, Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend), Камітэту абароны рэпрэсаваных «Салідарнасьць», Беларускай асацыяцыі журналістаў і Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі.