viasna on patreon

«Генерацыя актыўнасці»: Наста Лойка пра тое, як абараніць ад чалавека яго правы

2014 2014-12-15T11:54:50+0300 2014-12-15T13:42:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nasta_lojka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Наста Лойка. Фота: Юля Сакалоўская

Праваабаронца Наста Лойка. Фота: Юля Сакалоўская

Чым жывуць у Беларусі арт-актывісты, абаронцы правоў чалавека, змагары за права зручна карыстацца роварамі ў горадзе, за права хатніх жывёл на ўласную жылплошчу, за свабоду праграмнага коду і сэксуальнай арыентацыі. Нехта штодня муціць свой грымучы кактэйль актывізму адначасова ў розных сферах, хтосьці ж наадварот асцярожна не выходзіць за строгія межы абранай дзейнасці. Але ўсе гэтыя актывісты аб'яднаныя дзіўным свярбеннем, якое прымушае рухацца застойнае беларускае паветра і пакрысе падтоплівае наваколле. Пра тое, што кіруе новым пакаленнем беларускіх змагароў за справядлівасць, у серыі Generation.by «Генерацыя актыўнасці».

Невысокая дзяўчына ў даўгой спадніцы з цёмнымі валасамі і спагадлівымі вачыма. Насту Лойку бачаць у судах, пад аддзеламі міліцыі ці каля Акрэсціна з перадачай у руках. Нумар яе мабільніка ведаюць на памяць палітычныя актывісты, каб звярнуцца ў экстрэных сітуацыях па дапамогу. У бліжэйшых планах Насты –рэалізаваць мару ды правесці семінар па правах чалавека для беларускіх міліцыянтаў.

Пяць год праваабарончай дзейнасці, сотні затрыманых, тысячы спісаных папераў. З дзяцінства хацелася дапамагаць камусьці, але юрыдычная сфера зацягнула да сябе будучую праваабаронцу выпадкова.

Невясёлае свята
10 снежня агулам гэта такое свята для мяне са слязамі на вачох. Таму што 10 снежня 1948 году была Дэкларацыя, гэта быў такі прарыў, усё лепшае. Ніводная краіна адкрыта не кажа, што гэта кепскі дакумент. Але мы бачым, што адбываецца насамрэч. Няма ніводнай краіны, якая б выконвала правы чалавека цалкам. Міжнародныя інстытуты не працуюць. Яскравы прыклад сёння – гэта Ўкраіна. А як было ў Руандзе ў 94 годзе – пакуль ААН думала, што рабіць, загінула вельмі шмат людзей. І такіх прыкладаў шмат.

Грамадзянская супольнасць — гэта не тое, што ёсць унутры адной краіны, а і міжнародная супольнасць, якая разумее праблемы іншай краіны і ўспрымае іх як агульную бяду.

Выйшла за шакаладкай і апынулася першай у аўтазаку
«Ну так, дэструктыўны характар, як яшчэ можна ахарактарызаваць маю дзейнасць?»
«Маё сумленне мне пакуль не дазваляе сысці»
«Мы не хочам быць там, мы тут»

Пра ўсё гэта ў матэрыяле Generation.by

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства