viasna on patreon

Бабруйск: Сябра РЭП адстаяў свае працоўныя правы праз суд

2014 2014-12-11T23:13:05+0300 2014-12-15T17:24:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mihalap-viachaslau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйчанін Вячаслаў Міхалап уладкаваўся летам бягучага года ў арганізацыю "КПД ЛОГИСТИК", і сутыкнуўся там з шматлікімі парушэннямі правоў працоўных.

- Я працаваў майстрам у гэтай фірме з дня яе заснавання. Гэта расійская арганізацыя з'яўляецца падрадчыкам піўзаводу "Хайнекен" па пагруза-разгрузачных работах, - распавядае Вячаслаў Міхалап. - Мяне звольнілі з-за таго, што я выйшаў на бальнічны! Я маю бальнічны ліст, не пісаў ніякіх заяў на звальненне, ніякіх завераных папер з указаннямі на невыкананне сваіх абавязкаў не атрымліваў і не падпісваў. Проста атрымаў на рукі працоўную кніжку, у якой меўся запіс аб звальненні "па дамове бакоў". Я адразу звярнуўся ў інспекцыю працы і сацыяльнай абароны, а потым падаў на былых працадаўцаў у суд.

Напэўна, малады майстар быў "нязручным" для кіраўніцтва фірмы, бо неаднаразова перашкаджаў правядзенню работ, якія супярэчылі захаванню тэхнікі бяспекі. Ён кажа, што грузчыкаў прымушалі разбіраць небяспечныя завалы прадукцыі ўручную, хаця гэта трэба было рабіць з дапамогай спецыяльнай тэхнікі.

Вячаслаў Міхалап пералічае іншыя парушэнні, якія былі агучаныя ім у судзе: практычна ўсім супрацоўнікам на "КПД ЛОГИСТИК"не аплачвалі бальнічныя; пад пагрозай звальненняў рабочых шматкроць прымушалі працаваць у выходныя і святочныя дні, без загадаў і распараджэнняў; падробкі подпісаў супрацоўнікаў; затрымкі выплаты, а таксама выдача заробкаў на рукі замест пералічэння праз банк, у той час як карткі (якіх працоўныя маюць па дзве - беларускую і расійскую) знаходзіліся на руках супрацоўнікаў.

-Суд праходзіў у мінскім судзе Фрунзенскага раёну, бо офіс гэтай фірмы знаходзіцца ў Мінску. Справу разглядала суддзя Марыя Лешкевіч. На першае пасяджэнне адказчыкі не з'явіліся, змянілі адрас офіса і пералічылі мне на картку нейкія капейкі. На другім пасяджэнні ў якасці сведкі выступіў мой былы калега, не пабаяўся. Ведаю, што з-за гэтага ў яго зараз праблемы на працы, пагражаюць звальненнем. Перад трэцім пасяджэннем маёй адвакатцы ад прафсаюзу РЭП прапанавалі пайсці на прымірэнне бакоў з выплатай кампенсацыі. Я заявіў суму ў 10 мільёнаў, і нечакана хутка яны згадзіліся. Напэўна, калі б я выцягнуў гэтую судовую справу да канца, іх арганізацыю закрылі б, бо надта шмат парушэнняў у іх працы, шмат парушэнняў яны дапусцілі і падчас майго звальнення,- адзначыў Вячаслаў Міхалап.

Сябра РЭП кажа, што пасля звальнення яму пагражалі нявыплатай грошай.

-Спецыяліст па персаналу Аляксей Дубялевіч напісаў мне смс са свайго асабістага нумара, я яе захаваў. Там напісана, што калі я буду скардзіцца, яны не перавядуць мне грошы на расійскую картку. Гэтыя дадатковыя карткі яны выкарыстоўвалі, каб падманваць падаткавую інспекцыю, а на беларускую пераводзілі мінімальны заробак. Натуральна, пра ўзнаўленне на працы ў гэтай ненадзейнай канторы і размовы не ішло. Для іх працоўныя - нішто. Грузчыкаў нават падмятаць тэрыторыю прымушалі, што зусім не звязана з іх працай, - кажа Вячаслаў Міхалап.  

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства