Сусьветна вядомы навукоўца-радыёлаг, былы рэктар Гомельскага медынстытуту прафесар Юры Бандажэўскі, які адбывае пакараньне ў калоніі УЖ 15/1 у Мінску, знаходзіцца ў рэанімацыі.
https://spring96.org/be/news/745
2003
2003-10-09T10:00:00+0300
2003-10-09T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
2 кастрычніка прафесар Ю.Бандажэўскі быў тэрмінова праапераваны ў бальніцы Камітэту па выкананьню пакараньняў. Па словах начальніка медыцынскай службы Камітэту па выкананьню пакараньняў Васіля Завадскага, у Бандажэўскага быў “звычайны апендыцыт”. Жонка прафесара даведалася пра аперацыю ад староньніх людзей, калі яе муж ужо чацьвёртыя суткі знаходзіўся ў рэанімацыі.